Ведай нашых!
З дыпломам з міжнароднага фестывалю
Цымбалістка Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Віка Бачарова неаднаразова ўдзельнічала ў абласных конкурсах, дзе займала прызавыя месцы. Сёлета яна ўпершыню трапіла на прэстыжны міжнародны фестываль “Сярэбраны звон цымбалаў”, які шосты раз ладзіўся ў горадзе Маладзечна. У ім прынялі ўдзел як асобныя навучэнцы дзіцячых музычных школ і музычных каледжаў, так і ансамблі з Беларусі, Літвы, Латвіі, Малдовы, Рассіі і Украіны. Прадстаўнічае журы ў складзе заслужаных артыстаў і прафесараў-педагогаў гэтых краін узначальваў народны артыст Беларусі прафесар Асацыяцыі беларускіх цымбалістаў Яўген Пятровіч Гладкоў.
Вучаніца сёмага класа нашай дзіцячай школы мастацтваў Віка Бачарова выступала ў малодшай групе, дзе налічвалася паўсотні выканаўцаў, і вярнулася з фестывалю з чарговым дыпломам і прызам. Віка займаецца ў педагога Надзеі Рыгораўны Жываевай, канцэртмейстар — Алена Яўгенаўна Чаргінец.
А.ГАНЧУК.
На здымку: Віка Бачарова.
Фота аўтара.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
молодец! Поздравляю!