Колькасць злачынстваў знізілася

Колькасць злачынстваў знізілася

Пракуратура Жабінкаўскага раёна ва ўзаемадзеянні з іншымі праваахоўнымі дзяржаўнымі органамі, а таксама іншымі суб’ектамі прафілактыкі ў першым паўгоддзі бягучага года правяла на Жабінкаўшчыне значную работу па ўмацаванні законнасці і правапарадку, абароне інтарэсаў грама-дзян, грамадства і дзяржавы.
Як паказаў аналіз, за шэсць месяцаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года з 80 да 78, або на 2,5 %, знізілася колькасць зарэгістраваных злачынстваў. У раёне не было зарэгістравана забойстваў, згвалтаванняў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі б да смерці пацярпелага. Па-ранейшаму ў структуры злачыннасці дамінуюць крадзяжы маёмасці. Павялічылася іх агульная колькасць, вырас і лік крадзяжоў, здзейсненых у сельскай мясцовасці, а таксама з дачных домікаў. Найчасцей кралі інструменты, веласіпеды і алкагольныя напоі. Значна знізілася колькасць крадзяжоў мабільных тэлефонаў — з 6 да 2. Дзейсным сродкам прафілактыкі крадзяжоў з’яўляецца ўстаноўка камер відэаназірання ля пад’ездаў дамоў, у грамадскіх месцах.
У першым паўгоддзі адбылося 28 рэцыдыўных злачынстваў (удвая больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года). Вырасла колькасць злачынстваў, здзейсненых непрацуючымі асобамі і тымі, якія не вучацца.
Недахопы ў прафілактычнай рабоце з боку супрацоўнікаў Жабінкаўскага РАУС, зніжаны кантроль за паводзінамі грамадзяніна Р., які адбываў пакаранне ў выгля-дзе выпраўленчых работ, прывялі да таго, што ён здзейсніў чатыры злачынствы. Пяць злачынстваў — справа рук непрацуючага В., які доўгі час стаіць на прафілактычным уліку. У выніку выпадковага атручэння алкаголем памерлі тры чалавекі, двое загінулі на вадзе ў стане алкагольнага ап’янення.
З двух да аднаго зменшылася злачынстваў, здзейсненых непаўнагадовымі. Так, падлетак С. прымяніў насілле ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Праверкі сярэдняй школы
№ 1 і Хмелеўскай СШ выявілі парушэнні ў індывідуальнай прафілактычнай рабоце з непаўна-гадовымі, аб чым сведчыць тое, што навучэнцы гэтых школ А. і О. здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні. Ёсць і недахопы ў рабоце з асобнымі сем’ямі па ўхіленні прычын сацыяльна небяспечнага становішча. Акрамя таго, ва ўстановах адукацыі раёна адміністрацыйныя правапарушэнні, здзейсненыя школьнікамі, разглядаюцца неналежным чынам, іх прычыны і ўмовы часта не вызначаюцца.
Выяўлены таксама шматлікія парушэнні заканадаўства аб ахове працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях Жабінкаўшчыны ў перыяд пасяўных работ. Невыкананне патрабаванняў па ахове працы і тэхніцы бяспекі прыводзіць да няшчасных выпадкаў на вытворчасці, сведчаннем таму — вытворчая траўма, атрыманая работнікам ААТ “Азяты АГРА” М.
Патрабуе каардынальнага прыняцця мер з боку Жабінкаўскай ЖКГ выкананне патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства пры эксплуатацыі аб’ектаў захавання цвёрдых камунальных адходаў. Выяўлены парушэнні на міні-палігонах у аграгарадках Хмелева і Ленінскі, у нездавальняючым стане знаходзіцца палігон у раёне вёскі Сакі, на якім размешчаны буйнагабарытныя адходы і другасныя матэрыяльныя рэсурсы. Засмечана і прылеглая тэрыторыя. За аналагічныя парушэнні Жабінкаўская ЖКГ штогод прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці, аднак дзейсныя меры па навядзенні парадку не прыняты да цяперашняга часу.
Уладзімір КІРЫЛЮК, пракурор Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: unranked

Top This site is protected by WP-CopyRightPro