Cемінар-вучоба на Жабінкаўскім камбікормавым заводзе

Cемінар-вучоба на Жабінкаўскім камбікормавым заводзе

Моладзі — пра вытворчасць

Каб арыентавацца ў сучасным жыцці, юнакі і дзяўчаты, найперш маладыя актывісты працоўных калектываў, павінны не толькі цікавіцца, але й дасканала ведаць стан сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна. Таму лагічнай стала семінар-вучоба працуючай моладзі, якая ладзілася на Жабінкаўшчыне ў ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”. У ёй удзельнічалі арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Першай перад маладымі людзьмі выступіла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Т.М.Чапрасава, якая падрабязна расказала аб прадпрыемстве з часу яго ўзнікнення і па сённяшні дзень, асобна спынілася на сучасным развіцці завода, дасягненнях, планах, праектах, у якіх дзейсны ўдзел прымаюць маладыя рабочыя.
Далей удзельнікаў семінара чакалі змястоўныя экскурсіі па заводскіх карпусах. З дапамогай І.В.Мацукі, якая выконвае абавязкі начальніка камбікормавага цэха-комплекса, госці не толькі наведалі вытворчы паверх з пультам камбікормавага цэха, але і пазнаёміліся з лініямі з драбнення зерневай сыравіны, вытворчасці і нарыхтоўкі кармоў для свойскай жывёлы. Каментарыі Ірыны Віктараўны былі надзвычай змястоўнымі. Адказваючы на пытанні, яна ахвотна тлумачыла асаблівасці вырабу камбікармоў, у якім задзейснены найноўшыя вытворчыя лініі і высокакваліфікаваныя спецыялісты. Адзін з іх — старшы майстар цэха фасоўкі гатовай прадукцыі Сяргей Сяргеевіч Мірко, у сваю чаргу, пазнаёміў з цэхам, у якім працуе. У актавай зале ладзілася выстава, на якой кожны мог даведацца пра разнастайную прадукцыю, што выпускаецца сёння на прадпрыемстве.
У час нарады юнакі і дзяўчаты падзяліліся ўражаннямі, абмеркавалі надзённыя праблемы сваіх пярвічак, разгледзелі пытанні, што тычыліся нарматыўна-прававой базы ў сферы дзяржаўнай моладзевай палітыкі. Акрамя таго на прыкладзе камбікормавага завода ўдзельнікі змаглі пабачыць, як паспяхова дзейнічае ў арганізацыі сістэма працы з моладдзю. Пра гэта распавялі старшыня савета моладзі прадпрыемства Аксана Галавейка і галоўны спецыяліст раённага камітэта ГА “БРСМ” Аліна Грыцук.
Вера БОРТНІК, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама.
На здымку: у час семінара-вучобы на камбікормавым заводзе.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top