Будуюць хутка, якасна, надзейна

Будуюць хутка, якасна, надзейна

Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
Фота аўтара.

Напярэдадні прафесійнага свята, Дня будаўніка, у гарадскім Доме культуры ў Жабінцы прайшла ўрачыстасць, прысвечаная гэтай даце. Глядзельная зала ўстановы культуры сабрала прадстаўнікоў дадзенай прафесіі — спецыялістаў і рабочых Жабінкаўскай перасоўнай механізаванай калоны № 10.
Шмат цёплых слоў віншаванняў і водгукаў аб станоўчай рабоце працоўнага калектыву ПМК-10 прагучала ад намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Леванюка. Ён падкрэсліў, што вопыт і высокі прафесіяналізм жабінкаўскіх будаўнікоў даўно заслужылі павагу насельніцтва не толькі ў нашым раёне, але і ў вобласці, і ў краіне. Жабінкаўская ПМК-10 занесена на рэспубліканскую Дошку гонару як лепшая будаўнічая арганізацыя Беларусі. Сяргей Леанідавіч падзякаваў прадстаўнікам самай стваральнай прафесіі за патрэбную ды важную працу і ўручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта за высокія працоўныя паказчыкі машыністу аўтавышкі Яўгену Кузняцу, а Пісьмо падзякі — бетоншчыку Юрыю Еўтушуку.
Заслужаныя ўзнагароды ад аб’яднання “Брэстаблсельбуд” за сумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам атрымалі вядучы эканаміст Святлана Яскавец, машыніст бульдозера Віктар Ахрымук і электрагазазваршчык Андрэй Вашчук.
Ганаровыя граматы Жабінкаўскай ПМК-10 атрымалі начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Людміла Шыкута, прараб Віктар Баброўнік, бетоншчыкі Дзмітрый Фунцяеў і Анатоль Актысюк, абліцоўшчык-плітачнік Мікалай Веруш, электрагазазваршчык Аляксандр Куляўцоў і вадзіцель аўтамабіля Вячаслаў Рыбчынскі. Пісьмамі падзякі былі ўзнагароджаны электразваршчык ручной зваркі Сяргей Трафімчук, вадзіцелі Алег Міранюк, Іван Кадэнскі і Юрый Моцук, муляры Генадзь Барташэвіч і Васіль Курыга.
Рупліўцы падымаліся на сцэну, дзе прымалі віншаванні ад свайго начальніка Аляксандра Якімука. Аляксандр Уладзіміравіч пажадаў роднаму прадпрыемству добрасумленных заказчыкаў, прыбытковых аб’ектаў і высокіх аб’ёмаў работ, а працаўнікам — жалезабетоннага здароўя, поспехаў, з цудоўным настроем прыходзіць на працу і вяртацца дадому. Асобныя словы падзякі кіраўнік Жабінкаўскай ПМК-10 адрасаваў ветэранам вытворчасці, якія ў свой час рупіліся на карысць роднай арганізацыі і малой радзімы ў цэлым.
Святочны настрой стваралі прысутным у той дзень самадзейныя артысты: народны тэатр гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі”, салісты Наталля Сяргеева і Аляксандр Янчук, Вольга Чэрнік і Лілія Дашкевіч, Валерый Няменьшы і Аксана Пракошына, Ірына Шалонік і Вераніка Чарнаплечая. Артысты жадалі будаўнікам, каб усё, што яны ствараюць сваімі залатымі рукамі, стаяла вякамі і радавала нас прыгажосцю і надзейнасцю. Бо, як вядома, ёсць будоўля — значыць ёсць жыццё.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top