Навядзенне чысціні — работа штодзённая

Навядзенне чысціні — работа штодзённая


Як толькі сышоў сне, нашы гарады і вёскі пачалі пераапранацца ў жыццярадаснае зялёнае адзенне. Аднак, разам з першымі прыгожымі кветкамі на зямлі паказаліся і зусім іншыя “кветкі” —– прыкінутае снегам і нябачнае зімой смецце. Зямля чакае нашай дапамогі! Трэба ачысціць населеныя пункты ад брудных слядоў нашай мінулагодняй бескультурнасці, зрабіць прыемнымі воку двары, плошчы, дзіцячыя пляцоўкі, скверы і вуліцы. Недзе бардзюры і агароджы падфарбаваць, новы газон засеяць, у іншых месцах маладыя дрэўцы пасадзіць!
Цяпер, калі сонечныя праменьчыкі ўжо не шкадуюць цеплыні і шчыра саграваюць зямлю, самы час заняцца добраўпарадкаваннем зямельных участкаў. Менавіта ў красавіку ў Беларусі аб’яўлены месячнік уборкі і азелянення тэрыторый.


Унітарнае прадпрыемства “Жабінкаўская ПМК-19” адно з першых узялося за навядзенне парадку на сваёй тэрыторыі. Калектыву яго, як гаворыцца, трэба трымаць марку, бо летась у раёне прадпрыемства было найлепшым у добраўпарадкаванні. Тады на тэрыторыі арганізацыі быў закладзены  яблыневы сад, у ім “пасяліліся”  малыя архітэктурныя формы ў выглядзе буслоў, жабак і іншых жывёлін. Сёлета меліяратары актыўна працягваюць наводзіць на сваім участку чысціню і парадак. Між іншым планы ў добраўпарадкаванні тут немалыя.
Цяпер кожнаму будзе лёгка здагадацца, дзе знаходзяцца памяшканні “ПМК-19”, бо яны набылі адзіны колер з зялёнай палітры. Перад ўваходам ў будынак арганізацыі пасяліліся экзатычныя туі, якія зрабілі інтэр’ер завершаным.
— Пад хвойнымі дрэвамі пасеялі траву спецыяльнага гатунку, якая не баіцца недахопу сонечнага святла. У іншых месцах створым просты газон.  Завезлі ўжо грунт для кветак, якія будуць высаджаны пазней, калі пацяплее. Шмат работы яшчэ наперадзе, але вельмі радуе, што працуем усім калектывам, — і адміністрацыя арганізацыі, і ўсе работнікі, — зацікаўлена распавядаў Міхаіл Іванавіч Хоміч, галоўны інжынер па ахове працы на прадпрыемстве.
Напэўна, парадуе гараджан і тое, што меліяратары ачысцілі тэрыторыю ля возера Візжар:  яно  вызвалілася ад смецця і высокай травы і гатова дарыць сваю прыгажосць жабінкаўцам.
…Усяго некалькі хвілін прайшло пасля таго, як закончыўся абедзенны перапынак, а праца на тэрыторыі прадпрыемства ўжо кіпіць. Работнікі ўкладваюць плітку, выраўноўваюць глебу пад газон і клумбы, фарбуюць памяшканні, а хутка і асфальт пакладуць ва ўнутраным двары, тады будзе месца і для паркоўкі аўтамабіляў.  Яшчэ яго ўпрыгожаць некалькі вялікіх валуноў, на якіх будуць запісаны гістарычныя звесткі аб прадпрыемстве. Прызнацца, нават цікава паглядзець на канчатковы вынік! Закончыць ўсе работы плануецца ў маі. Дарэчы, у Жабінцы у гэты час будзе праходзіць абласны семінар у ахове працы. Напэўна, і госці з прыемнасцю паглядзець на з густам  добраўпарадкаваны двор ПМК-19.
Вядома, што толькі ад нас з вамі залежыць, які твар будзе мець горад, месцы, дзе жывем і працуем. Дык няхай на зайздрасць усім там будзе чыста і ўтульна!
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымках: чысціню і парадак на сваёй тэрыторыі наводзіць калектыў Жабінкаўскай ПМК-19.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top