Абмеркавалі надзённыя пытанні

Абмеркавалі надзённыя пытанні

Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.

На чарговым пасяджэнні Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта разглядаліся пытанні “Аб сітуацыі па правапарушэннях і злачынствах у раёне” і “Аб пажарах і надзвычайных сітуацыях на Жабінкаўшчыне”.
Па першым пытанні з дакладам выступіў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Андрэй Лагота. Ён заўважыў, што ў ліпені на тэрыторыі раёна зарэгістравана 13 злачынстваў, з іх па лініі крымінальнага вышуку 7, у тым ліку 5 крадзяжоў. Ра-зам з тым, калі параўноўваць з аналагічным перыядам мінулага года, лік зарэгістраваных злачынстваў па ўсіх лініях службаў за сем месяцаў сёлета знізіўся і склаў 92. Што датычыцца стану аператыўнай абстаноўкі на Жабінкаўшчыне, то яна характарызуецца пэўнай стабільнасцю, што сведчыць аб адэкватнасці і своечасовасці прымаемых мер па яе кантролі.
Начальнік Жабінкаўскага РАНС Алег Бутрым распавёў прысутным пра надзвычайныя сітуацыі ў раёне за сем месяцаў 2019-га.
Уздымаліся таксама пытанні несанкцыянаванага гандлю ў неўстаноўленых месцах (напрыклад, каля магазіна “Прадукты № 15” і “Еўраопта”). Гаворка ішла і пра маніторынг устаноў адукацыі напярэдадні навучальнага года, які адбудзецца на Жабінкаўшчыне 14-16 жніўня.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top