Кантроль ажыццяўляе транспартная інспекцыя

Кантроль ажыццяўляе транспартная інспекцыя

Анатоль РОСТАЎ.

ПЕРАЛІК ДАКУМЕНТАЎ, якія перевозчык павінен прадаставіць службовай асобе з транспартнай інспекцыі, утрымліваецца ў артыкуле 3 “Палажэння аб парадку ажыццяўлення аўтамабільнага кантролю мытнымі органамі і транспартнай інспекцыяй” Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі, якое дзейнічае з 2014 года.
Адпаведна заканадаўству, усялякі ўпаўнаважаны згаданай інспекцыі мае права кантраляваць транспартную дзейнасць на любым участку аўтадарогі ці вуліцы. Яго паўнамоцтвы ажыццяўляць праверку дакументаў кіроўцы, грузаў або непасрэдна транспартных сродкаў пацвярджаюцца наяўнасцю ў інспектара персанальнага пісьмовага прадпісання з пералікам відаў кантралюемых пытанняў, часу, месца праверкі. Віды кантролю, што праводзяцца на падставе міжнародных пагадненняў, уключаючы праверку рэжыму працы і адпачынку, выкарыстання тахографаў, руху па платных дарогах, спецыялісты транспартнай інспекцыі могуць рабіць без прадпісання.
Пры кантролі на тэрыторыі Беларусі службовая асоба інспекцыі мае права патрабаваць ад уласніка (карыстальніка) транспартнага сродку паказаць дакументы, прадугледжаныя заканадаўствам аб выкананні міжнародных аўтаперавозак, і рабіць у іх адпаведныя запісы (адзнакі), завераныя пячаткаю ўстаноўленай формы, з абавязковым указаннем даты і часу праверкі.

Popularity: 1%

Top