Веласіпедысту і пешаходу на заметку

Веласіпедысту і пешаходу на заметку

Пешаходы і веласіпедысты па-ранейшаму з’яўляюцца найбольш траўміруемай катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху. Асноўная частка дарожна-транспартных здарэнняў з наездам на іх здзяйсняецца ў цёмны час сутак — з 16 да 23 гадзін. Так, з пачатку бягучага года на тэрыторыі нашага раёна адбыліся чатыры ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, у якіх чатыры чалавекі атрымалі раненні. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР дадзенай катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху прыцягнута каля 630 чалавек. Хацелася б звярнуць увагу веласіпедыстаў на захаванне п. 200 Правілаў дарожнага руху, згодна з якім веласіпед павінен мець спраўную тармазную сістэму, рулявое ўпраўленне і гукавы сігнал, быць абсталяваны люстрам задняга віду, спераду святлоадбівальнікам белага колеру, ззаду — чырвонага, з кожнага боку — аранжавага колеру.
Патрэбна памятаць, што рух на веласіпедзе павінен ажыццяўляцца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці — па абочыне, тратуары ці пешаходнай дарожцы, пры гэтым не ствараць перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці дадзеных элементаў дарогі ці немагчымасці руху па іх дапускаецца перамяшчэнне веласіпедыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін рад не далей за адзін метр ад яе правага краю. Выезд далей магчымы толькі для аб’езду перашкоды, пры павароце налева альбо развароце.
Веласіпедыст павінен ехаць па ходу руху транспартных сродкаў. Так неабходна рабіць і пешаходу, што вядзе побач з сабой веласіпед, абазначаны сігнальнымі ліхтарамі ці святлоадбівальнікамі, у цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі ў выпадку руху па абочыне ці па краі дарогі. Перасякаць праезную частку па пешаходным перахо-дзе веласіпедыст павінен толькі ведучы веласіпед побач! (п. 151 ПДР).
У нецвярозым стане за руль веласіпеда садзіцца нельга. Забаронена рухацца па дарозе ва ўмовах снегападу і (або) галаледзіцы.
Нельга перавозіць пасажыраў (за выключэннем дзяцей да сямі гадоў на дадатковым спецыяльна абсталяваным сядзенні), рухацца, не трымаючыся за руль ці не трымаючы ногі на педалях.
Дзеці да 14 гадоў маюць права кіраваць веласіпедам толькі на пешаходных і жылых зонах, тратуарах, веласіпедных і пешаходных дарожках. Выязджаць на дарогу яны могуць толькі ў суправаджэнні дарослага.
У сувязі з павелічэннем колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў Дзяржаўтаінспекцыя Брэсцкай вобласці ўзмацняе кантроль за захаваннем патрабаванняў Правілаў дарожнага руху (п. п. 148, 149, 151, 200 ПДР). Да парушальнікаў Правілаў будуць прымяняцца самыя строгія меры адміністрацыйнага ўздзеяння.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top