Андрэй Мікалаевіч КУЗЬМІЧ нарадзіўся 26 чэрвеня 1986 года ў горадзе Брэсце. Працоўную дзейнасць пачаў у 2007-м у якасці асвятляльніка аддзела вытворчасці тэлевізійных праграм тэлерадыёкампаніі “Брэст”. У гэты час вучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.
Пасля заканчэння ВНУ працаваў эканамістам у ТАА “Брава” і ААТ “Брэстспецмантажбуд-249”.
У 2012 годзе ўладкаваўся ў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама. Спачатку займаў пасаду галоўнага эканаміста ўпраўлення эканомікі, затым — галоўнага эканаміста і галоўнага спецыяліста планава-эканамічнага аддзела ўпраўлення эканомікі, пазней — начальніка аддзела фінансавання і цэн (з 1 верасня 2017 года перайменаваны ў аддзел фінансавання і крэдытавання арганізацый АПК).
У 2017-м скончыў Акадэмію ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 2019 годзе назначаны намеснікам старшыні Жабінкаўскага райвыканкама.
Жанаты. Жонка Алена Анатольеўна працуе настаўніцай.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top This site is protected by WP-CopyRightPro