Ёсць першы лідар жніва!

Ёсць першы лідар жніва!

Нарэшце, здаецца, надвор’е злітавалася над аграрыямі — некалькі дзён запар не сыплецца з неба дождж, а значыць, спелыя каласы можна ўбіраць ад расы да расы. У раёне абмалочана ўжо больш паловы палеткаў. І, хаця да фінішу яшчэ тыдзень-паўтара, ёсць свае лідары.

Так, у чацвер песні, цёплыя словы віншавання, вымпелы прызначаліся першаму герою жніва-2019. Першым “тысячнікам” у раёне стаў вадзіцель ААТ “Вазнясенскі” Сцяпан Кандрацюк. Дырэктар гаспадаркі Надзея Кандрацюк адгукаецца пра рупліўца вельмі станоўча: працалюбівы, увішны, надзейны. — Быў год, калі Сцяпан Мікалаевіч перавёз 3700 тон збожжа ад камбайнаў на зерняток. Улічваючы, што ўборка ў нас у разгары і палеткі за клопат аддзячваюць нядрэнным ураджаем, думаю, яму ўдасца паўтарыць асабісты рэкорд. Ну, а цяпер лік адвезеных тон спелага збожжа з палёў пайшоў на другую тысячу. На здымку: першы “тысячнік” Жабінкаўшчыны на жніве —вадзіцель Сцяпан Кандрацюк.P.S. Пакуль рыхтаваўся нумар, стала вядома яшчэ пра двух “тысячнікаў”-вадзіцеляў. Так што ААТ “Вазнясенскі” даў добры старт лідарам.

Тэкст і фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top This site is protected by WP-CopyRightPro