У калодзежнай вадзе — нітраты

У калодзежнай вадзе — нітраты

Адной з глабальных праблем для нашай краіны з’яўляецца забруджванне пітной калодзежнай вады нітратамі, што стварае пагрозу здароўю насельніцтва. Летась у нашым раёне вада з індывідуальных шахтавых калодзежаў у 74 % выпадкаў не адпавядала гігіенічным нарматывам па ўтрыманні нітратаў. Аміяк і нітраты ў выніку метабалізму ў арганізме пераходзяць у нітрыты і аказваюць таксічнае дзеянне. Як вядома, чалавечы арганізм на 60 % складаецца з вады, мозг — на 85 %, цела нованароджанага дзіцяці і зусім на 90 %. Гэта сведчыць пра тое, што мы і наша здароўе вельмі моцна залежаць ад чысціні вады. Найбольш небяспечныя нітраты для дзяцей ва ўзросце ад нараджэння да трох гадоў. У гэтай сувязі санітарная служба раёна настойліва рэкамендуе цяжарным жанчынам і маці, якія маюць дзяцей да трох гадоў, выкарыстоўваць для піцця і прыгатавання ежы водаправодную ваду гарантаванай якасці або бутыляваную.
Уладзімір ЛАПУС, урач-гігіеніст Жабінкаўскага райЦГЭ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top This site is protected by WP-CopyRightPro