Каб не захварэць, выконвайце правілы

Каб не захварэць, выконвайце правілы

За шэсць месяцаў бягучага года ў нашым раёне адзначаецца рост захворванняў на вострыя кішэчныя інфекцыі(ВКІ). Іх крыніцамі з’яўляюцца хворыя людзі і носьбіты ўзбуджальніка, жывёлы, прадукты харчавання.
Хварэюць на вострыя кішэчныя інфекцыі людзі любога ўзросту, але асабліва высокая захваральнасць дзяцей першых гадоў жыцця — ад чатырох месяцаў да двух гадоў. Яе пік прыходзіцца на лета-восень. Асноўныя сімптомы кішэчнай інфекцыі і сальманелёзу — ліхаманка, млоснасць, ірвота, дыярэя. Калі яны праяўляюцца ў вас ці вашага дзіцяці, а яшчэ назіраецца павышэнне тэмпературы, агульная слабасць, разбітасць, непакояць болі ў вобласці жывата, паяўляецца вадкі стул — неадкладна звяртайцеся да ўрача. Самалячэнне недапушчальна!
Для таго, каб не захварэць на ВКІ і сальманелёз, не варта забываць простыя правілы:
— піце толькі кіпячоную ваду;
— мыйце садавіну, гародніну, ягады і зяленіва;
— не купляйце прадукты ў месцах несанкцыянаванага гандлю, гародніну і фрукты ў разрэзаным выглядзе, а таксама пратэрміраваныя прадукты;
— больш увагі надавайце асабістай гігіене;
— калі хто-небудзь з сям’і захварэў і знаходзіцца дома, патрэбна асабліва строга выконваць правілы асабістай гігіены: для хворага выдзяліць асобны посуд, бялізну. Для ўборкі месцаў агульнага карыстання неабходна прымяняць дэзынфекцыйныя сродкі.
Выкананне гэтых нескладаных правілаў дапаможа пазбегнуць захворвання на вострыя кішэчныя інфекцыі і захавае ваша здароўе і здароўе блізкіх!
Любоў ДАНІЛЮК, памочнік урача-эпідэміёлага Жабінкаўскага райЦГЭ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top This site is protected by WP-CopyRightPro