Гарачая чэрвеньская баталія

Гарачая чэрвеньская баталія

Крысціна СЕМЯНЮК.

У чэрвені ў рамках акцыі “Карысныя канікулы” прайшоў раённы турнір па пазаарэнным лазертагу. За званне пераможцы змагаліся чатыры каманды са школ Жабінкаўшчыны. Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі РК ГА “БРСМ”, аддзел па адукацыі райвыканкама, камісія па справах непаўнагадовых.
Па выніках гарачай бітвы (а надвор’е ў чэрвені было насамрэч спякотным!) перамогу ў турніры заваявала каманда сярэдняй школы № 1 (на здымку). Другое і трэцяе месцы ў СШ №№ 2 і 3. На чацвёртай пазіцыі Ленінская адзінаццацігодка.
Хлопцы і дзяўчаты атрымалі граматы і прызы ад РК ГА “БРСМ”, а таксама, што самае галоўнае, зарад бадзёрасці і выдатнага настрою!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top