Сяргей Леанідавіч ЛЕВАНЮК нарадзіўся 27 чэрвеня 1981 года ў вёсцы Першамайская Бярозаўскага раёна. У 2003 годзе скончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”.
З 2003 года працаваў у розных арганізацыях у галіне будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
У маі 2012 года пачаў работу ў Бярозаўскім райвыканкаме галоўным спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, у маі 2013-га назначаны начальнікам аддзела архітэктуры і будаўніцтва, з верасня 2017-ага — начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Са жніўня 2018 года працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Брэсцкага аблвыканкама — начальніка ўпраўлення інвестыцый, будаўніцтва і ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.
У 2019 годзе назначаны намеснікам старшыні Жабінкаўскага райвыканкама.
Жанаты. Разам з жонкай Таццянай Аляксандраўнай выхоўвае трох дочак.

Popularity: 1%

Top