75 гадоў пад мірным небам

75 гадоў пад мірным небам

Крысціна СЕМЯНЮК.
Фота аўтара.
Напярэдадні Дня Незалежнасці нашай краіны былая вязніца фашызму Анастасія Амялюсік і працаўнікі тылу Міхаіл Герасімаў і Павел Паляшчук атрымалі юбілейныя медалі “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Уручыла ганаровыя ўзнагароды старшыня Жабінкаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Галіна Бурко разам з прадстаўніком аддзела па адукацыі Таццянай Закіравай і дырэктарамі гарадскіх школ №№ 2 і 3 Ірынай Кашчэва і Святланай Каменевай. Таксама пенсіянеры атрымалі ў падарунак віншавальныя лісты ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Жабінкаўскага райвыканкама, кветкі і наборы пасцельнай бялізны.
Галіна Сцяпанаўна звярнулася да іх са шчырымі словамі ўдзячнасці і пашаны. Дарэчы, у гэты дзень, 27 чэрвеня, у Анастасіі Іванаўны Амялюсік была яшчэ адна нагода для радасці — яна адзначала сваё 89-годдзе! Застаецца пажадаць ветэранам, былым вязням фашызму і працаўнікам тылу, словам, усім тым, хто з годнасцю перажыў жахі вайны, здароўя, даўгалецця і мірнага неба!
На здымку: юбілейны медаль атрымаў Міхаіл ГЕРАСІМАЎ.

Popularity: 1%

Top