Азяцкі. З 10 па 14 чэрвеня на Брэстчыне праводзіліся мабілізацыйныя вучэнні. Не стаў выключэннем, зразумела, і Азяцкі сельсавет. Як паведаміла ўпраўляючы справамі сельвыканкама Алена Мароз, тэмай стала “Правядзенне мабілізацыі грамадзян і транспартных сродкаў на адміністрацыйных тэрыторыях у распарадчым парадку”. У згаданы час у будынку сельскага Савета быў разгорнуты пункт апавяшчэння і збору. Яго ўзначаліў старшы прапаршчык Аляксандр Зінкевіч. Восем ваеннаабавязаных, што пражываюць у Азяцкім сельсавеце, паспяхова выканалі задачы, пастаўленыя перад імі ваенным камісарыятам.
Жабінкаўскі. Чысціня прыроды — аснова добрага жыцця. Гэта цудоўна разумеюць у сельсавеце, таму на працягу трох дзён старшыня сельвыканкама Мікалай Галавейка і рабочыя па добраўпарадкаванні Аляксандр Тамілін і Валерый Леўкавец займаліся ачышчэннем ад смецця берагоў рэк Мухавец і Паляхва. Давялося прыбіраць брудныя рэчы, пакінутыя нядобрасумленнымі і неахайнымі грамадзянамі. Так, бывае сумна і абуральна глядзець на тое, што пакідаюць пасля свайго “адпачынку” жабінкаўцы. Але ж кожны павінен разумець: раней ці пазней за свае ўчынкі давядзецца трымаць адказ, бо адказнасць за нанясенне шкоды навакольнаму асяродку, экалогіі роднага краю яшчэ ніхто не адмяняў.
Сцяпанкаўскі. Набліжаецца дзень памяці ахвяраў вайны, які штогод адзначаецца 22 чэрвеня. Да гэтай даты праводзяцца добраўпарадкаванні помнікаў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай. Іх на тэрыторыі сельсавета сем: мемарыяльны комплекс “Драмлёва”, пахаванні жыхароў нашай “вогненнай вёскі” на Сцяпанкаўскіх могілках, помнікі землякам у Вярхах і Арэпічах, месца гібелі “ўсходнікаў” на ўскрайку вёскі Жыцінь, памятка пра савецкіх салдат у Палявой Рэчыцы, магіла воіна-вызваліцеля Фёдара Рацюка паблізу Арэпічаў. Працы будуць працягвацца і надалей, бо 3 ліпеня ўся Беларусь адсвяткуе важную дату — 75-я ўгодкі свайго вызвалення.
Ленінскі. Навесці парадак, зрабіць месца пражывання і свой населены пункт, месца працы дагледжаным — вось дэвіз Ленінскага сельсавета! Да работнікаў сельсавета далучыліся працаўнікі “РН-Захад” Слаўнафта і АЗС у вёсцы Рагозна. Разам яны навялі чысціню і парадак на ўездзе ў в. Рагозна з трасы М 1 у накірунку аг. Азяты, каля пажарнага вадаёма і вакол заправачнай станцыі. Добра парупіліся і сваёй працай паказалі, што нашу непаўторную прыроду трэба берагчы і шанаваць усім разам!

Popularity: 1%

Top