Сустрэлася з выбаршчыкамі

Сустрэлася з выбаршчыкамі

На мінулым тыдні дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Белавежскай выбарчай акрузе № 8 Жанна Стаціўка сустракалася са сваімі выбаршчыкамі на Жабінкаўшчыне. Яна правяла прыём грамадзян у Хмелеўскім сельвыканкаме. Да яе звярнуліся жыхары вёскі Рачкі, якія заклапочаны якасцю пітной вады і прасілі дэпутата паспрыяць станоўчаму вырашэнню праблемы. Таксама наведвальнікі з Хмелева цікавіліся, ці сапраўды плануецца зачыняць у аграгарадку аддзяленне “Беларусбанку” і што будзе прапанавана ўзамен, каб своечасова праводзіць плацяжы.
Усе наведвальнікі атрымалі грунтоўныя адказы на свае пытанні.
Затым Жанна Уладзіміраўна пабывала ў Падлескім дзіцячым садзе, дзе пазнаёмілася з маленькімі выхаванцамі. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакаў прыемны сюрпрыз ад дэпутата — чытанкі-маляванкі.
Святлана БЯЛЯК.

Popularity: 1%

Top