Куды знікаюць веласіпеды?

Куды знікаюць веласіпеды?

За бягучы перыяд 2019 года ў Жабінкаўскім раёне адбылося чатыры злачынствы, звязаных з крадзяжом веласіпедаў. Даволі часта ахвярамі злачынцаў становяцца няўважлівыя ўладальнікі двухколавага транспарту. Часам веласіпеды “знікаюць” з пад’ездаў і нават на вуліцы, калі гаспадары не сочаць належным чынам за сваёй маёмасцю.
Для папярэджання падобных злачынстваў трэба выконваць наступныя правілы: аснасціце свой веласіпед устройствам блакіроўкі колаў; не пакідайце сваю маёмасць у месцах агульнага карыстання без нагляду; мацуйце веласіпед да стацыянарных прадметаў з дапамогай спецыяльнага замка; не давайце незнаёмым людзям карыстацца вашым двухколавым сябрам; не пакідайце нават на прышпіленым веласіпедзе аксесуары: насос, сумку на раме, бутэльку з вадой — гэта можа прыцягнуць увагу злодзеяў; пры адсутнасці пашпарта на веласіпед перапішыце яго дакладную назву, мадэль і нумар рамы. Гэта дапаможа адшукаць вашу маёмасць. Калі ваш веласіпед усё ж укралі, трэба неадкладна звярнуцца ў міліцыю і расказаць пра ўсё, што можа дапамагчы ў пошуку.
Помніце, выкананне гэтых простых правілаў дапаможа вам захаваць сваю маёмасць! Калі ж вы сталі сведкам крадзяжу ці самі пацярпелі ад дзеянняў злачынцаў, неадкладна паведаміце пра гэта ў міліцыю па тэлефоне 102.
Ілля ХВАЛЬКО, намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС.

Popularity: 1%

Top