На пляжы — адпачывай, ды за рэчамі — прыглядвай!

На пляжы — адпачывай, ды за рэчамі — прыглядвай!

Першыя дні лета радуюць цёплымі, сонечнымі дзянькамі. Так і хочацца адправіцца на адпачынак, на бераг ракі ці возера. У разгар пляжнага сезона ў райаддзел міліцыі паступаюць паведамленні ад грамадзян, якія сталі ахвярай злачынстваў на пляжы. Мабільныя тэлефоны, кашалькі, ювелірныя вырабы, вопратка і абутак — няпоўны спіс страт адпачываючых. Абмежваць сябе ад пляжных злодзеяў можна няхітрымі спосабамі.
Не бярыце на пляж каштоўныя рэчы. Ноутбукі, мабільнікі, фотаапараты, пакінутыя без нагляду — спакуса для злодзеяў. Калі ж і прынеслі — не пакідайце рэчы без нагляду.
Не кладзіце рэчы ў сябе за спіной — толькі збоку ці перад сабою, у полі зроку. Сумку і асабістыя рэчы лепей накрыць пляжным ручніком перад тым, як ісці купацца.
Не спіце на пляжы. Вы спіце — затое злодзеі не дрэмлюць.
Адпачывайце сям’ёй ці з сябрамі. Пакуль адны купаюцца, другія сочаць за рэчамі. Не распівайце спіртныя напоі. Пад уплывам алкаголя можна стаць лёгкай ахвярай для злодзеяў. Ну, а калі ўсё ж такі сталі ахвярай пляжных зладзюжак, звяртайцеся ў міліцыю. Безпакаранасць толькі стымулюе ласых на чужое да новых дзеянняў, і пацярпець могуць і іншыя адпачываючыя.
Дзмітрый САЛЕЙ, часова выконваючы абавязкі начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Жабінкаўскага РАУС.

Popularity: 1%

Top