Вырасціў мак — плаці штраф!

Вырасціў мак — плаці штраф!

Лета — адна з самых прыгожых пор года, калі зямля пакрываецца густым дываном кветак. Аднак не ўсе яны бяспечныя. І часам за прыгажосць даводзіцца плаціць.
На ўсёй тэрыторыі Беларусі з 1 чэрвеня па 15 верасня дзейнічае спецыяльная праграма “Мак”. Нагадваем, што нават за пасеў або вырошчванне без мэты збыту ці вырабу наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў забароненых да апрацоўкі раслін і грыбоў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і штраф да дваццаці базавых велічынь.
Будзьце ўважлівыя і не парушайце закон.
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС, падпалкоўнік міліцыі.

Popularity: 1%

Top