ФПБ прапануе

ФПБ прапануе

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі працуе над прапановамі па змяненні парадку налічэння пенсій для працуючых у шкодных і цяжкіх умовах працы, што прадугледжана Генеральным пагадненнем паміж урадам, рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзамі. Аб гэтым паведаміў старшыня ФПБ Міхаіл Орда.
«У нас ёсць пэўныя рашэнні па налічэнні страхавога стажу тым работнікам, якія былі задзейнічаны ў асаблівых умовах працы (шкодных і цяжкіх). Размова ідзе аб спецыялістах, якія адпрацавалі 20 і больш гадоў, але могуць разлічваць на вельмі невялікую прафесійную пенсію. Мы лічым, што гэта несправядліва, таму звярнуліся да Прэзідэнта і ўрада з просьбай перагледзець парадак налічэння прафесійных пенсій для такіх работнікаў», — адзначыў Міхаіл Орда.
БелТА.

Popularity: 1%

Top