Кожная забітая жывёла — шрам на целе прыроды

Кожная забітая жывёла — шрам на целе прыроды

Браканьерства — праблема грамадства, якая наносіць непапраўную шкоду прыродзе. У заканадаўстве існуе артыкул, які гаворыць пра гэта. Але якую ж небяспеку ўтойвае гэтая з’ява і хто нясе адказнасць за падобнае злачынства?
У выніку дзейнасці чорных дзялкоў змяншаецца пагалоўе дзікіх жывёл і нават знікаюць некаторыя віды; з-за вырубкі лясоў апустыньваецца тэрыторыя, часам знікаюць цэлыя экасістэмы, што прыводзіць да каласальнай шкоды эканоміцы краіны.
Да пашыраных тыпаў браканьерства адносіцца нелегальны вылаў рыбы і іншых прадстаўнікоў аквакультуры; незаконнае паляванне і адлоў дзікіх жывёл; вырубка лесу ў буйных маштабах; збор дзікарослых раслін, занесеных у Чырвоную кнігу.
Кожны артыкул Крымінальнага кодэкса падразумявае пэўную адказнасць, якую павінны несці злачынцы. На самую суровую кару за браканьерства можна разлічваць пры выяўленні хоць аднаго з наступных фактараў: злачынства было здзейснена не ў адзіночку, а групай асоб па папярэдняй змове; зафіксавана шкода ў асабліва буйных памерах; браканьер злоўжываў сваім службовым становішчам. У залежнасці ад гэтых фактараў вызначаецца мера пакарання.
Нават адмова ад звыклага букеціка пралесак увесну ўносіць значны ўклад у справу абароны прыроды. А калі вы вырашылі папоўніць рады паляўнічых, не забудзьцеся атрымаць адпаведны квіток і іншыя дакументы. А яшчэ лепш — адмовіцца ад гэтай задумы, бо кожная забітая жывёла — гэта шрам на целе прыроды.
Дзмітрый САЛЕЙ, часова выконваючы абавязкі начальніка ААПП Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: unranked

Top