Клічуць добрыя справы

Клічуць добрыя справы

Алёна НІКАНЧУК.

З 8 мая па 1 чэрвеня раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць на Жабінкаўшчыне свой чарговы месячнік. Запланавана шмат цікавых і карысных мерапрыемстваў. Гэта адзіны дзень інфармавання, круглыя сталы і фотавыставы, прысвечаныя дзейнасці БТЧК; навучальныя трэнінгі і творчыя конкурсы для валанцёраў; акцыі, прымеркаваныя да Дня памяці людзей, памерлых ад СНІДу, да Сусветнага дня без тытуню, Дня сям’і, Дня абароны дзяцей, па бяспецы дарожнага руху “Увага! Дзеці на дарозе!”; валанцёрскія ініцыятывы, накіраваныя на сацыяльную падтрымку дзяцей з інваліднасцю, на прафілактыку інфекцыйных і неінфекцыйных захворванняў сярод насельніцтва; збор адзення, абутку, кніг, школьных прылад для дзяцей з маламаёмасных сем’яў, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, іншыя мерапрыемствы.
У плане дапамога ветэранам Вялікай Айчыннай вайны: навядзенне парадку на прысядзібных участках, у дамах і кватэрах, віншаванне іх з Днём Перамогі. Так, напярэдадні гэтага вялікага свята валанцёры гарадскога ліцэя разам з педагогам-арганізатарам Жаннай Падрубнай і старшынёй раённай арганізацыі БТЧК Зояй Фядчук наведалі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Івана Піліпавіча Кірылюка і Надзею Сцяпанаўну Лашкевіч, вязня Ганну Рыгораўну Панасюк (на здымку), павіншавалі іх з Днём Перамогі і ўручылі падарункі ад Чырвонага Крыжа.

Popularity: 1%

Top