Дастойная каманда

Дастойная каманда


У чарговы раз парадавалі выхаванцы вучэбна-спартыўнай установы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Жабінкаўскага раёна”, якія выступілі 18 лютага на адкрытым першынстве ў плаванні, што праходзіла ў Брэсце. У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды Цэнтра алімпійскага рэзерву Брэста, Баранавічаў і Пружанаў.
Пад кіраўніцтвам адукаванага трэнера-выкладчыка Людмілы Анатольеўны Гаўрылюк дзеці паказалі дастойныя вынікі. Анатоль Супрун, які выступаў у трох відах праграмы (100 м вольным стылем, 50 м батэрфляем на спіне), заняў два першыя месцы і адно — другое. Трэція — у Арцёма Кірылюка на дыстанцыі 50 м вольным стылем і Варвары Дарафяюк на дыстанцыі 50 м батэрфляем.
Парадавала і здзівіла ўсіх Ангеліна Куркова, якая заняла чацвёртае месца сярод больш старэйшых удзельнікаў. Выніковая эстафета пацвердзіла зладжанасць каманды. Жабінкаўскія плыўцы занялі другое месца. Віншуем спартсменам і жадаем ім далейшых поспехаў і перамог.
Ірына САРОКА, інструктар-метадыст дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
На здымках: Анатоль Супрун прымае віншаванні; адна з пераможцаў — Варвара Дарафяюк.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top