Сімвалы дзяржаўнасці: мінулае, сучаснае, будучае

Сімвалы дзяржаўнасці: мінулае, сучаснае, будучае

Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара.

У нядзелю на гарадской плошчы каля Дома культуры ў Жабінцы адбылося ўрачыстае свята, прысвечанае Дню Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь.
Адкрываючы мерапрыемства, кіраўнік раёна Дзмітрый Гарадзецкі цёпла павіншаваў прысутных са святам. Ён адзначыў, што жыхары Жабінкаўшчыны сваёй сумленнай працай, грамадзянскай адказнасцю ўносяць уклад у развіццё і росквіт роднага краю, годна працягваючы традыцыі мінулага.
— Сёння ўвесь свет ведае наш сцяг, герб і гімн дзякуючы яскравым перамогам спартсменаў, дасягненням вучоных і палітыкаў, — сказаў старшыня райвыканкама. — Дзяржаўныя сімвалы згуртоўваюць нас у самыя важныя моманты жыцця краіны, аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю, напаўняючы сэрцы гонарам за прыналежнасць да народа з багатай гісторыяй, слаўным сённяшнім днём і выдатнай будучыняй.
Затым пад гукі Дзяржаўнага гімна ўрачыста ўзнялі Дзяржаўны сцяг нашай краіны старшыня Ленінскага сельвыканкама Мікалай Лугаўскі, брыгадзір жывёлагадоўчай фермы ААТ “Рагазнянскі” Таццяна Карпінчык і дырэктар установы культуры “Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Галіна Дулевіч, чые імёны занесены на Дошку гонару Жабінкаўскага раёна.
Падчас свята маладое пакаленне папоўніла шэрагі маладзёжнага і дзіцячага аб’яднанняў — БРСМ і БРПА. Цёпла павіншавала з гэтай важнай падзеяй у жыцці юнакоў і дзяўчат першы сакратар РК ГА “БРСМ” Валерыя Маркоўская, а кіраўнік раёна Дзмітрый Гарадзецкі ўручыў ім білеты членаў грамадскага аб’яднання БРСМ.
Шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі папоўнілі два дзя-сяткі хлопчыкаў і дзяўчынак. Гучна і хвалююча гучалі словы ўрачыстага абяцання з вуснаў піянераў, а канцы чырвона-зялёных гальштукаў трапяталі на ветрыку…
Святочны настрой прысутным стваралі танцоры ансамбляў “Каруначкі” і “Непаседы”, вакалісты Аксана Пракошына, Арсеній Міхалькевіч і ансамбль “МАЖОРчыкі”.

Popularity: 1%

Top