“Да сотні — чатыры гадочкі…”

“Да сотні — чатыры гадочкі…”

Святлана БЯЛЯК.

З нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў напярэдадні 9 Мая віншаванні прысвячаліся ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Казіміру Іосіфавічу Церпілоўскаму з вёскі Лясоты. Кветкі, падарунак, паштоўку і цёплыя словы ўдзячнасці за пераможны май 45-га ветэран прымаў ад гасцей — дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанны Стаціўка, старшыні Хмелеўскага сельвыканкама Сяргея Прылуцкага і старшыні раённага Савета дэпутатаў Анатоля Шалтанюка. На жаль, ветэран з кожным днём слабее, але жонка Ядвіся спадзяецца, што яе любы Казімір адзначыць 100-гадовы юбілей. “А што тут да сотні засталося — усяго чатыры гадочкі…”
Госці, вядома ж, пажадалі ветэрану моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Няхай святочны пінжак, які ўпрыгожваюць баявыя ўзнагароды (медалі “За Варшаву. 1939-1945”, “За Одру, Нісу, Балтыку”, “Грунвальд-Берлін. 1410-1945”, ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені), Казімір Уладзіміравіч зможа яшчэ не раз апрануць, каб прайсціся па роднай вёсцы, якую некалі вызваляў ад фашысцкай навалы.
На здымку: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Жанна Стаціўка і старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк з ветэранам Казімірам Іосіфавічам Церпілоўскім.

Popularity: 1%

Top