Библиотека переехала

Библиотека переехала

Бібліятэка пераехала
Нарэшце дачакаліся жыхары мікрараёна цукровага завода таго часу, калі бібліятэка пераехала ў новы будынак (тут, па вуліцы Цітова, некалі знаходзіўся магазін-кулінарыя). Памяшканне пасля рамонту атрымалася прыгожае, светлае, словам, стыльны інтэр’ер. Цудоўна дапоўніла ўсё з густам падабраная новая мэбля. Гэтыя перамены радуюць вока не толькі чытачоў, а таксама работнікаў бібліятэкі, не тое, што былыя ўмовы працы ў непрыстасаваным памяшканні цукразаводскага клуба.
Ад імя чытачоў і бібліятэкараў выказваю вялікую падзяку генеральнаму дырэктару ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Віктару Рыгоравічу Міронаву, які шмат зрабіў для таго, каб гэты будынак займала толькі бібліятэка. Словы падякі заслугоўвае начальнік РБУ прадпрыемства Анатоль Мікалаевіч Кузьміч і брыгада ўчастка, а таксама работнікі цэха вонкавай механізацыі, якія аднавілі для жыхароў будынка.
Дзякуй за дапамогу ў пераездзе гаспадарчай групе аддзела культуры райвыканкама, работнікам раённай і дзіцячай бібліятэк, нашым калегам з вёсак Маціевічы і Пшанаі, усім, хто прымаў удзел у тым, каб мы хутчэй адкрыліся, а наша бібліятэка стала месцам культурнага адпачынку жыхароў, усіх, хто любіць кнігу.
Тое, што цяпер бібліятэка знаходзіцца ў самым цэнтры мікрараёна, вялікая перавага. Людзям паважанага ўзросту вельмі зручна трапіць сюды.
А.ЧЫРКУН, загадчыца бібліятэкі цукровага завода.
На здымках: А.Чыркун абслугоўвае чытачку, вучаніцу 4 класа Надзею Глазкову, чытачы Ганна Вершаловіч і Іна Крук з маленькім сынам Цімафеем за праглядам новых часопісаў; вось так выглядае цяпер новы будынак бібліятэкі.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top