Кінаадукацыя педагогаў

Кінаадукацыя педагогаў

У метадычнай працы, сярод велізарнай разнастайнасці педа-гагічных сродкаў, важна знайсці тыя, з дапамогай якіх можна арганізаваць найбольш прадуктыўную працу педагогаў, матываваць іх да самаразвіцця, спрыяць павышэнню прафесійнага ўзроўню.
Пагэтаму ў 2018/2019 навучальным годзе на Жабінкаўшчыне ўзнік дыскусійны кінаклуб, які аб’яднаў 13 педагогаў дашкольнай адукацыі раёна з кіраўніком кінаклуба — аўтаркай гэтых радкоў.
Пасяджэнні кінаклуба праходзілі ў кінатэатры “Юбілейны”.
Чаму выбралі кіно? Таму што творчасць настаўніка, як і рэжысёра, — гэта сапраўднае мастацтва. Праца настаўніка, як і работа над кожным добрым фільмам, патрабуе шмат майстэрства, натхнення і цуду. Добрае кіно дае нам новую інфармацыю, аб якой хочацца думаць, аналізаваць, а свае назіранні і высновы абмяркоўваць з калегамі.
На працягу навучальнага года адбыліся тры пасяджэнні дыскусійнага кінаклуба. Кожнае ўключала ў сябе прагляд кінафільма па пэўнай тэме і наступнае яго абмеркаванне з дапамогай метаду аналізу канкрэтных сітуацый, якія ўключаюць супярэчнасць (актыўны метад навучання). Гэты від метадычнай работы з педагогамі дашкольнай адукацыі для нашага раёна новы, але дзейсны. Настаўніцы адзначылі такія яго плюсы, як выхад са стандартных рамак, навізна, “мазгавы штурм”, творчая атмасфера і дружалюбны калектыў, стымул да ўласных змен і фарміраванне асобасных якасцяў з дапамогай разважанняў над кінастужкай.
Вольга ДАНІЛЮК, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

Popularity: 1%

Top