Служыце годна, прызыўнікі!

Служыце годна, прызыўнікі!

У вясновую прызыўную кампанію шэрагі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пагранічных і ўнутраных войскаў МУС РБ папоўняць 17 жабінкаўцаў. 26 красавіка намеснік старшыні райвыканкама, старшыня прызыўной камісіі Ала Ануфрыюк уручыла ў ваенкамаце позвы ў армію маладым людзям. Усе прызыўнікі выказалі добраахвотнае жаданне служыць Айчыне. Дарэчы, гэта самы малалюдны прызыў у войска за апошнія два дзясяткі гадоў. Віной таму — дэмаграфічная “яма”, якой вызначыліся 2000-я гады.

Popularity: 1%

Top