Падзяліліся ўспамінамі
Exif_JPEG_420

Падзяліліся ўспамінамі

26 красавіка супрацоўнікі атэставанага саставу і адміністрацыя Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь сумесна з удзельнікамі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якія працуюць у аддзеле аховы, прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным 33-й гадавіне з дня аварыі. Словы ўдзячнасці ў адрас ліквідатараў выказаў часова выконваючы абавязкі начальніка Жабінкаўскага аддзела аховы старшы лейтэнант міліцыі Сяргей Якаўчук. Перад прысутнымі выступілі і самі ўдзельнікі ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы: кантралёры кантрольна-прапускнога пункта вартавой аховы Сяргей Буза, Мікалай Шаўчук, Вячаслаў Джыга і загадчык гаспадаркі групы тылавога забеспячэння Мікалай Паплаўскі. Выступоўцы падзяліліся сваімі ўспамінамі — некаторыя з іх былі на тэрыторыі ЧАЭС у першыя месяцы пасля аварыі. Прысутныя задавалі пытанні, якія тычыліся быту ліквідатараў, іх далейшай службы ў органах унутраных спраў. Маладыя супрацоўнікі таксама з цікавасцю пагарталі “Гістарычны фармуляр” аддзела з фотаздымкамі і ўспамінамі ўдзельнікаў ліквідацыі чарнобыльскай катастрофы.
Марыя ГАЦКЕВІЧ, спецыяліст па кадрах Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы.

Popularity: 1%

Top