Эстафета сяброўства і добрага настрою на Жабінкаўшчыне

Эстафета сяброўства і добрага настрою на Жабінкаўшчыне

Адзін з напрамкаў работы райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі — арганізацыя вольнага часу педагогаў Жабінкаўшчыны. Суботнім лютаўскім днём на базе Якаўчыцкай сярэдняй школы прайшлі раённыя спаборніцтвы “Жабінкаўская лыжня — 2012” з удзелам супрацоўнікаў школ раёна.
Нягледзячы на хмуры лютаўскі дзень, нішто не азмрочыла добрага настрою. Цэнтральнай падзеяй сталі эстафетныя гонкі. Жадаючых прыняць удзел у забегах было дастаткова: каманды лыжнікаў з усіх гарадскіх, Ракітніцкай, Якаўчыцкай, Хмелеўскай адзінаццацігодак і Маціевіцкай базавай школы. Ленінская школа была прадстаўлена нават двайным саставам. На лыжні разгарнулася сапраўдная барацьба. У эстафеце сярод жанчын першымі да фінішу прыйшлі Таццяна Ярмаловіч (СШ №2), Галіна Дэйнак (Якаўчыцкая), Ірына Панфіла (СШ №1); сярод мужчын — Аляксандр Дарафяйчук (СШ №1), Андрэй Лісічык (Якаўчыцкая), Уладзімір Макарэвіч (Маціевіцкая).
Пераможцам эстафеты былі ўручаны дыпломы і грашовыя прэміі райкама галіновага прафсаюза. За волю да перамогі былі адзначаны Аксана Шалягейка і Ала Панасюк з Ленінскай, Ларыса Дарошка і Мікалай Грыгарук з трэцяй гарадской, Надзея Кульмуратава з Маціевіцкай і Генрых Грышан з другой гарадской школ.
У агульнакамандным заліку першае месца і галоўны кубак спаборніцтваў атрымала каманда СШ №1 г.Жабінка. На другім месцы — лыжнікі другой, а на трэцім — трэцяй гарадскіх школ.
Усе былі задаволены лыжнёй і выказалі словы ўдзячнасці сваім калегам Ігару Ганчаруку і Васілю Кузьміну за падрыхтоўку трасы яе і шчырую сустрэчу.
“Жабінкаўская лыжня — 2012” стала не проста спартыўным мерапрыемствам, а святам здароўя. Усе яе ўдзельнікі атрымалі добры настрой і выказалі пажаданне — арганізоўваць такія спартыўныя святы пастаянна, таму што яны дазваляюць праявіць камандны дух, памерацца сілай, весела і з карысцю правесці вольны час.
Наталля УРБАН, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
На здымку: перад стартам “Жабінкаўская лыжня — 2012”.
Фота аўтара.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Top