Да тэхагляду гатовы?

Да тэхагляду гатовы?

З мэтай бяспекі дарожнага руху Жабінкаўскі раённы выканаўчы камітэт праводзіць гадавы тэхнічны агляд машынна-трактарнага парку прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый незалежна ад формы ўласнасці, а таксама фізічных асоб, якія маюць тэхніку, падкантрольную інспекцыі дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам трактароў, меліярацыйных, дарожна-будаўнічых і сельскагаспадарчых машын і абсталявання. Ён пачаўся 8 лютага і будзе доўжыцца па 1 жніўня 2019 года ў адпаведнасці з зацверджанымі графікамі.

ГРАФІК правядзення тэхнічнага агляду трактароў меліярацыйных, дарожна-будаўнічых прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый (акрамя сельскагаспадарчых) і фермерскіх гаспадарак Жабінкаўшчыны

 

Назва арганізацыі Дата пра-вядзення Месца

і час правядзення

ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” 03.05. Рамонтныя майстэрні 9.00
ААТ “Торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі” 08.05. Рамонтныя майстэрні 9.00
ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” 10.05. Рамонтныя майстэрні 9.00
ААТ “Рыбгас “Сакалоўскі Гусак” 10.05. Рамонтныя майстэрні 14.00
Філіял “Жабінкаўскі райпалівазбыт” Брэсцкага абласнога

УП “Упраўленне ЖКГ”

13.05. Рамонтныя майстэрні 15.00
КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” 14.05. Рамонтныя майстэрні 9.00
УП “Жабінкаўская ПМК-10” 15.05. Рамонтныя майстэрні 9.00
ПМК-19 (г. Жабінка, УП “Брэстводбуд”) 17.05. Рамонтныя майстэрні 9.00
Філіял “Брэсцкія электрасеткі” РУП “Брэстэнерга” Жабінкаўскі РЭС, ПС 330 кВ “Брэст-1” 21.05. Гаражы  9.00
Жабінкаўскі РВЭС Брэсцкага філіяла РУП “Белтэлекам” 21.05. Гаражы 15.00
РУП  “Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі “Жабінкаўская дыстанцыя пуці” 22.05. ПЧ-5 9.00
Філіял “ДБУ-15” ААТ “ДБТ № 4 г. Брэст” ГУПВ АБЗ “Жабінка” 24.05. Рамонтныя майстэрні 9.00
Спаса-Праабражэнскі мужчынскі манастыр 24.05. Тэрыторыя 14.30
Філіял КУП “Брэстаблдарбуд” Жабінкаўскае ДРБУ № 103 28.05. Рамонтныя майстэрні 9.00
СФГ “Бярозка” Кузняца А.Г. 29.05. Тэрыторыя 9.00
ФГ “ЯКВІЛ” 29.05. Тэрыторыя 14.30
ФГ “Улас” 31.05. Тэрыторыя 9.00
ФГ “Цалюк А.І.” 31.05. Тэрыторыя 14.30

Да пачатку тэхнічнага агляду неабходна заплаціць дзяржпошліну за ажыццяўленне рэгістрацыйных дзеянняў у раённы бюджэт на разліковы рахунак

№ BY56АКВВ36002160001280000000 ААТ “ААБ Беларусбанк”, г. Мінск, БІК АКВВВY2Х, УНП 200676206 за ўсе трактары, прычэпы і паўпрычэпы, меліярацыйныя, дарожна-будаўнічыя, самаходныя, сельскагаспадарчыя машыны, якія стаяць на бухгалтарскім уліку згодна з рахункам 01 “Асноўныя сродкі”. За трактары і іншую самаходную тэхніку аплата складае 0,3 базавай велічыні, за прычэп і паўпрычэп 0,2 базавай велічыні.

Мікалай КЛІМАВЕЦ, галоўны дзяржаўны інспектар Жабінкаўскай раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top