З узаемнай любоўю і ўдзячнасцю

З узаемнай любоўю і ўдзячнасцю


Сумесная дзейнасць педагогаў, бацькоў і дзетак-падлеткаў дае свой плён. Менавіта ў сям’і, у атмасферы шчасця, любові, паразумення, клапатлівасці і павагі ажыццяўляюцца маральнае, духоўнае і псіха-фізічнае развіццё дзяцей. Каб вырасціць культурную высокамаральную, творчую і сацыяльна-свядомую асобу, неабходна, каб і педагогі, і бацькі дзейнічалі як саюзнікі, дзяліліся з малымі дабрынёй, вопытам, ведамі.
Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць у цэнтры творчасці для дзяцей і моладзі выставы, адкрытыя заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах з запрашэннем бацькоў паўдзельнічаць у сумеснай дзейнасці, правесці цікава вольны час.
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны педагогі цэнтра арганізавалі сустрэчу “Тата — мой лепшы сябар”. На тэму таго, што такое для дзіцяці мама, напісана тысячы песняў, раманаў, мільёны школьных сачыненняў. А наколькі важна прысутнасць у сям’і таты? Ці лёгка выхоўваць дзіця? Як важна своечасова дапамагчы псіхалагічна, парадай, уласным прыкладам? Гэтыя і іншыя важныя пытанні былі абмеркаваны пад час сустрэчы. Дзеткам разам з татамі давялося “пражыць” розныя жыццёвыя сітуацыі, вырашыць іх сумесна. Даводзілася прыходзіць на дапамогу, адчуць сваю значнасць у адносінах адзін да аднаго. Так, у гульні непрыкметна праяўляліся ўзаемаадносіны бацька-сын, бацька-дачка. Сем’і Платонавых, Абрамчукоў, Петрашэвічаў, Санюкоў, Лінчукоў, Якавукоў, Старыкевічаў, Міцковічаў і іншых раскрылі свет любові да дзяцей. Кожны з прысутных змог падзяліцца сваім бачаннем ролі бацькі ў сям’і. І калі матуля ўвасабляе дзяцінства — гэты ўтульны цёплы свет, дзе кожны чалавек адказвае за сябе, дзе заўсёды адгадваюцца і збываюцца жаданні, то тата — пасланец дарослага свету, дзе ёсць незалежнасць, невядомасць, рызыка і поспех. Прыкметная любоў бацькі дае адчуванне асаблівага эмацыянальна-псіхалагічнага дабрабыту.
Словы любові, удзячнасці татам гучалі ў шматлікіх вершах, а вясёлыя гульні і конкурсы вярнулі дарослых у дзяцінства.
Музычныя нумары, якія падрыхтавалі выхаванцы вакальнага калектыву цэнтра творчасці “Вясёлкавы мікс” пад кіраўніцтвам маладога педагога Вікторыі Міцковіч, весела расказвалі дзіцячыя гісторыі, у якіх тата найлепшы і надзейны сябар. У канцы сустрэчы дзеці шчымліва віншавалі сваіх татаў са святам і дарылі сувеніры, зробленыя ўласнымі рукамі.
Такія сустрэчы выхоўваюць у дзяцей бачанне ў бацьку чалавека, на плячо якога ён заўсёды можа абаперціся, і трэба, каб яно было трывалым. У выхаванні, больш чым дзе-небудзь, патрэбны воля, розум, цярпенне, высакароднасць душы.
Алена Філіповіч, культарганізатар раённага цэнтра творчасці для дзяцей і моладзі.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Top