На парадку дня — працаўладкаванне

На парадку дня — працаўладкаванне

Святлана БЯЛЯК.

Адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама, на якім выносіліся для абмеркавання тры пытанні. Як у нашым раёне выконваліся летась мерапрыемствы Дзяржпраграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады, далажыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Любоў Селівонік:
— У мінулым годзе мы дапамаглі знайсці працу 212 жабінкаўцам (пры заданні 170), — гаварыла Любоў Фёдараўна. — Накіравалі на прафесійную падрыхтоўку і перападрыхтоўку 12 беспрацоўных (усе — пад заказ наймальнікаў). Таксама на працягу года інфармавалі і кансультавалі жадаючых адкрыць сваю справу.
У сваім выступленні Любоў Фёдараўна таксама спынілася на выкананні падпраграм “Ахова працы”, “Папярэджанне інваліднасці і рэабілітацыя інвалідаў”, “Безбар’ерны асяродак інвалідаў, фізічна аслабленых асоб” і інш.
Затым Любоў Селівонік паведаміла па другім пытанні, як працавала камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва раёна па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3. Так, было праведзена 10 пасяджэнняў названай камісіі, у тым ліку два выязныя. У базу працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, сфарміраваную за трэці квартал 2018 года, быў уключаны 741 грамадзянін, з якіх да патэнцыяльных плацельшчыкаў ЖКП па поўным кошце аднесена 207 чалавек.
— Варта адзначыць, што ў раёне няма сацыяльнай напружанасці, звязанай з рэалізацыяй Дэкрэта № 3, — падкрэсліла выступоўца. — У вызначаныя тэрміны сумесна з сельскімі выканаўчымі камітэтамі была праведзена работа па фарміраванні спісаў ідэнтыфікацыйных нумароў працаздольных грамадзян. Са снежня мінулага года вядзецца актыўная работа з жабінкаўцамі, уключанымі ў базу працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.
Аб тым, як будзе арганізавана другасная занятасць моладзі Жабінкаўшчыны, распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вера Бортнік.
— У нашым раёне няма ВНУ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і каледжаў, таму праца зацікаўленых структур накіравана ў асноўным на арганізацыю другаснай занятасці падлеткаў і індывідуальнае працаўладкаванне моладзі. Летась на Жабінкаўшчыне працавалі два студатрады — 33 чалавекі, індывідуальна працаўладкавана 136 чалавек. Сёлета ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама сумесна з аддзелам па адукацыі плануе знайсці працу для 60 навучэнцаў падчас летніх канікулаў. Прыняць студатрады па 15 чалавек плануюць камбікормавы завод і ААТ “Ракітніца”, па сем чалавек — ААТ “Арэпічы” і “Хмелева”.
Вынікі пасяджэння падвёў першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Кучынскі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top