На карысць роднай зямлі

На карысць роднай зямлі

Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара і Крысціны СЕМЯНЮК.

Мінулая субота для многіх жыхароў Жабінкаўшчыны стала сапраўдным святам працы і ачышчэння роднай зямлі. Дзеля гэтага, каб навесці належны парадак, на рэспубліканскі суботнік выйшлі працаўнікі практычна ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна.
Напрыклад, цукравары ачышчалі ад смецця меліярацыйны абводны канал каля завода, камбікормаўцы прыбіралі апалую лістоту ў зоне адпачынку побач з цэнтральным уваходам на прадпрыемства. Ва ўсіх сельгасарганізацыях наводзіўся парадак у жывёлагадоўчых памяшканнях. Прыкладам, у ААТ “Ракітніца” вапнавалі бардзюры, высаджвалі кветкі, фарбавалі агароджу і вароты на фермах.
Не засталіся ўбаку і іншыя нераўнадушныя жыхары нашага краю. Талакой выйшлі яны падмятаць і ачышчаць пасля зімы ўласныя падворкі і тэрыторыі вакол шматкватэрных дамоў.
Сродкі, атрыманыя падчас рэспубліканскага суботніка (а жабінкаўцы зарабілі 16,5 тысячы рублёў), пойдуць на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў чырвонаармейцаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да лета.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top