Для кожнай справы важны вынік

Для кожнай справы важны вынік

Наша школа завяршае работу па рэалізацыі рэспу-бліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі Рэспубліканскага інава-цыйнага цэнтра як кампанента адзінай адукацыйнай прасторы” “Высокатэхналагічнае адукацыйнае асяроддзе як умова забеспячэння якасці адукацыі”.
Ажыццяўляючы распаўсю-джванне інавацыйнага педагагічнага вопыту нашай школы, мы наведалі 46 мерапрыемстваў, што правёў Рэспубліканскі інавацыйны цэнтр, самі правялі 45 мерапрыемстваў з выкарыстаннем розных формаў (майстар-клас, семінар, вебінар, прафесійныя суботы). Прадставілі вопыт Жабінкаўшчыны па арганізацыі 6-га школьнага дня на ўзроўні Міністэрства адукацыі, паўдзельнічалі ў дзевяці міжнародных канферэнцыях і трох форумах педагагічных ініцыятыў, прадстаўлялі вопыт у розных выданнях (апублікавана 15 артыкулаў).
Удзельнікі інавацыйнага праекта Аліна Барысюк і Наталля Грэтчанка кіруюць метадычнымі фарміраван-нямі педагогаў школы, дзейнасць якіх накіравана на ўкараненне ў адукацыйны працэс сучасных дасягненняў педагогікі. Публікацыі настаўнікаў Ірыны Макарук і Інгі Лазоўскай можна знайсці на сайце infourok.ru.
За перыяд інавацыйнай дзейнасці 9 педагогаў павысілі сваю кваліфі-кацыйную катэгорыю на вышэйшую, 12 пацвердзілі яе. Сем настаўнікаў школы абагульнілі вопыт эфектыўнай педагагічнай практыкі па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (Марына Іпатава, Алена Букса, Інга Лазоўская, Людміла Шэйка, Аксана Зіміна, Святлана Арэхава, Ірына Панфіла).
У адпаведнасці з кры-тэрыямі і паказчыкамі дзейнасці ўстаноў адукацыі, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Беларусі, наша школа ў 2016 і 2017 гадах была прызнана лепшай сярод устаноў адукацыі раёна.
Галоўны вынік інавацыйнай дзейнасці ў тым, што рэалі-зацыя інавацыйнага праекта ахапіла ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу школы, што з’яўляецца для ўстановы магутным рэсурсам развіцця.
Іна МІРКО, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №1 Жабінкі.

Popularity: 1%

Top