Абмяркоўвалі будучыню Саюзнай дзяржавы і “Белай Русі”

Абмяркоўвалі будучыню Саюзнай дзяржавы і “Белай Русі”

Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара.

Падчас рэспубліканскага дня інфармавання працоўны калектыў ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” наведалі паважаныя госці: старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Генадзь Давыдзька, кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” Пётр Пойта і кіраўнік раёна Дзмітрый Гарадзецкі.
Тэмай для абмеркавання стала знешняя палітыка краіны, рэалізацыя нацыянальных інтарэсаў і замацавання пазітыўнага іміджу беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне.
— Беларусь не выбірае суседзяў і гатова з усімі будаваць цёплыя, добрыя, узаемавыгадныя адносіны, — расказваў Генадзь Браніслававіч. — Нам трэба актыўней абараняць свае нацыянальныя інтарэсы. Эфектыўнае ўзаемадзеянне Беларусі са знешнім светам — поле дзейнасці не толькі Міністэрства замежных спраў. Гэта задача ўсіх — кіраўніка дзяржавы, парламента, міністэрстваў і ведамстваў, мясцовай выканаўчай улады, суб’ектаў гаспадарання. Прычым па ўсіх накірунках: палітычным, эканамічным, гуманітарным, у сферах бяспекі, адукацыі, спорту. Беларусь будуе міжнародны дыялог на аснове прынцыпаў добрасуседства, роўнасці і ўзаемапавагі, неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў.
Пасля абмеркавання тэмы ад працаўнікоў завода ў адрас гасцей паступіла некалькі пытанняў. Сярод іх, напрыклад, будучыня Саюзнай дзяржавы і развіццё інтэграцыйных сувязей з Расіяй, перспектывы РГА “Белая Русь”. Дарэчы, гэтая арганізацыя налічвае 8111 “пярвічак” і 151 грамадскую прыёмную, і сярод членаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі са 110 чалавек 78 — сябры “Белай Русі”.
— Бягучы год для “Белай Русі” праходзіць пад дэвізам “Не — фармалізму”, — падкрэсліў Генадзь Давыдзька. — Калі мы гаворым, што любую дзяржаву “раз’ядае” карупцыя, то любы грамадска-палітычны рух гіне ад фармалізму. Мы намагаемся зрабіць вывады з нейкіх дапушчаных недакладнасцей, аб’яднаць членаў нашай арганізацыі, працаваць над разуменнем сённяшняй сусветнай і ўнутрыпалітычнай сітуацыі.
Затым госці пабывалі ў цэхах цукровага завода, а каля спартыўнага комлексу “Бадзёрасць” на памяць аб сустрэчы высадзілі некалькі дрэўцаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top