Чысцінёю зіхаціць кожны куток

Чысцінёю зіхаціць кожны куток

Крысціна СЕМЯНЮК.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Маштабны суботнік прайшоў у раёне 13 красавіка. У ім прынялі ўдзел работнікі райвыканкама на чале са старшынёй Дзмітрыем Гарадзецкім, і працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый Жабінкаўшчыны.
Без увагі не застаўся ніводны куток нашага раёна. Як заўсёды, велізарную работу зрабіла Жабінкаўская ЖКГ. Працаўнікі прадпрыемства акультурылі вуліцу Садовую, знеслі самавольныя будынкі, выдалілі дзікі параснік і хворыя дрэвы, прыбралі смецце, пасадзілі новыя маладыя расліны. Супрацоўнікі ПМК-19 давялі да ладу пляцоўку па берагавой лініі ад сядзібы “Рачная” да моста праз раку Мухавец. Дзякуючы педагогам і вучням сярэдніх школ №№ 1 і 3 і ліцэя жыхары Жабінкі могуць прагуляцца па ідэальна чыстым гарадскім парку.
Стараннямі працаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна прыведзены ў парадак тэрыторыя вакзала, сквер па вуліцы Леніна, лясны масіў у межах вуліц Здзітаўскай і Францыска Скарыны, сквер насупраць сярэдняй школы № 2 і многія іншыя месцы, якія так любяць наведваць жабінкаўцы!

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top