Зберажом лес — захаваем планету

Зберажом лес — захаваем планету

Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара.

У суботу з ініцыятывы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь стартавала рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу — 2019”. Сёлета яна праходзць у 12 раз і прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Як паведаміў дырэктар Кобрынскага доследнага лясгаса Аляксандр Кулік, 25 чалавек (а гэта прадстаўнікі дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Жабінкаўскага райвыканкама, добраахвотнікі) за вёскай Старое Сяло ў першы дзень акцыі высадзілі звыш 9 тысяч саджанцаў бярозак і сосен на плошчы 1,6 гектара. Днямі маладыя дрэўцы будуць высаджаны, акрамя Пятровіцкага, у Верхалескім і Запрудскім лясніцтвах.
Лес — гэта зялёныя “лёгкія” планеты. Давайце разам паклапоцімся аб азеляненні нашай малой радзімы! Чысцінёю зіхаціць кожны куток

Popularity: 1%

Top