Узмацнены кантроль за сельгастэхнікай

Узмацнены кантроль за сельгастэхнікай

У сувязі з сезоннымі зменамі ўмоў надвор’я і дарожных, з надыходам цёплага вясновага перыяду і пасяўной кампаніі ДАІ вобласці ўзмацніла кантроль за сельгастэхнікай прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплексу.
Акрамя інфармацыйна-растлумачальнай работы ў арганізацыях АПК, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правяраюць, ці не парушаецца ўстаноўлены парадак допуску да ўдзелу ў дарожным руху кіроўцаў і транспартных сродкаў, ці адпавядаюць аўтамабілі, трактары, самаходныя машыны, прычапное і навясное абсталяванне тэхнічнай дакументацыі завода-вытворцы, ці абсталявана тэхніка святлоадбіўной маркіроўкай і вонкавымі светлавымі прыборамі згодна з патрабаваннямі заканадаўства.
Нагадавем: рух буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання дазваляецца толькі пры наяўнасці спецыяльнага дазволу. Акрамя таго, на цяжкавагавым і буйнагабарытным транспарце павінен быць уключаны маячок аранжавага колеру, прадугледжаны заводам-вытворцам і ўсталяваны на кабіне. Пры шырыні транспартнага сродку больш за тры з паловай метры пробліскавымі маячкамі павінны быць дадаткова абсталяваны яго крайнія габарыты па шырыні.
Пры выяўленні парушэнняў праезду буйнагабарытных і (ці) цяжкавагавых аўтамабіляў супрацоўнікі ДАІ выдаюць прадпісанні кіраўнікам арганізацый і ў далейшым кантралююць іх выкананне.
У адпаведнасці з арт. 18.43 КоАП парушэнне парадку ўдзелу ў дарожным руху цяжкавагавых і (ці) буйнагабарытных транспартных сродкаў караецца штрафам ад 5 да 50 базавых велічынь як на вадзіцеля, так і на службовую асобу.
ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top