За руль матацыкла толькі з правамі

За руль матацыкла толькі з правамі

Асноўныя прычыны здарэнняў па віне матацыклістаў — перавышэнне хуткасных рэжымаў, адсутнасць навыкаў ваджэння і права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі “А”, кіраванне ў нецвярозым стане, парушэнне правілаў абгону і праезду перакрыжаванняў, эксплуатацыя няспраўнага або пераабсталяванага матацыкла.
Для кіравання двухколавай машынай неабходна быць уважлівым і разважлівым, умела і абдумана карыстацца яе хуткаснымі магчымасцямі. Больш таго, матацыкл павінен быць зарэгістраваны і тэхнічна спраўны. Выкарыстанне моташлема абавязковае, бо ён дазваляе знізіць колькасць цяжкіх і смяротных траўмаў галавы на 45 %.
Важна памятаць, што за парушэнні матацыклістамі патрабаванняў Правілаў дарожнага руху прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Паважаныя вадзіцелі і ўладальнікі транспартных сродкаў! Сядаючы за руль, не маючы пры гэтым вадзіцельскіх правоў або перадаючы кіраванне асобам без іх, не забывайце, што любыя парушэнні Правілаў дарожнага руху, грубае іх ігнараванне, недысцыплінаванасць могуць каштаваць вам здароўя або жыцця, многіх гадоў перажыванняў і слёз блізкіх вам людзей.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top