Самая спартыўная пярвічка

Самая спартыўная пярвічка

Святлана БЯЛЯК.

На працягу мінулага года праходзіў агляд-конкурс на лепшую арганізацыю фізкультурна-азда-раўленчай работы сярод членаў галіновага прафсаюза і іх дзяцей у пярвічных прафсаюзных арганізацыях устаноў адукацыі Жабінкаўшчыны.
Па выніках работы пераможцай прызнана пярвічка першай гарадской школы, якую ўзначальвае Алена Філіманюк. Яна ўзнагароджана спецыяльным прызам і граматай Жабінкаўскага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
— Гэтая пярвічная прафсаюзная арганізацыя стала лепшай па выніках работы за мінулы год дзякуючы не толькі высокаму арганізатарскаму ўзроўню фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў, што праводзліся ў працоўным калектыве, але і шэрагу іншых паказчыкаў, — адзначыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталля Урбан. — Калектыў актыўна ўдзельнічаў і ва ўсіх раённых спартыўных мерапрыемствах. Педагогі Вольга Булай і Вольга Дэц у складзе абласной зборнай каманды прымалі ўдзел у рэспубліканскай галіновай спартакіядзе. У калектыўным дагаворы першай школы ёсць нормы, што прадугледжваюць меры матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця, займаюцца фізкультурай і спортам. Аб іх дасягненнях сведчаць таксама дыпломы і граматы, размешчаныя на прафсаюзным стэндзе. Няхай жа дасягнуты вынік стане падмуркам для новых творчых і працоўных поспехаў калектыву!

Popularity: 1%

Top