Алег Анатольевіч Смаршчок нарадзіўся 8 чэрвеня 1971 года ў г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці.
Пасля заканчэння школы паступіў у Ганцавіцкае ПТВ-157, а затым у Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна, дзе ў 1994 годзе атрымаў спецыяльнасць “Геаграфія і біялогія”. У 2003 годзе скончыў Магілёўскі каледж МУС Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачынаў выкладчыкам геаграфіі і біялогіі ў Ганцавіцкім ПТВ-157, з 1994 па 2016 служыў у органах унутраных спраў. Затым на працягу года працаваў аператарам ЭВМ на ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” і кантралёрам КПП вартавой аховы Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
У 2017-2018 выконваў абавязкі старшыні Жабінкаўскага сельвыканкама, а затым узначаліў яго. З 3 красавіка бягучага года назначаны кіраўніком спраў Жабінкаўскага райвыканкама.
Жанаты. Разам з жонкай Вікторыяй Раецкай выхоўваюць траіх дзяцей: сына Германа, студэнта, дачок Аліну, выпускніцу трэцяй гарадской школы, і чацвёртакласніцу Ксенію.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда