По следам каменной сказки

По следам каменной сказки

Па слядах каменнай казкі
Не так даўно ў Жабінку зазірнулі гандляры ўпрыгожваннямі, ды не простымі, а з натуральнага каменю. А вось аб тым, якімі карыснымі ўласцівасцямі надзелены новыя каралі ці завушніцы ведаюць не ўсе з пакупніц.
АГАТ. Кожны, хто цікавіцца самацветамі, ведае, што іншы камень нельга зблытаць з агатам,які мае найбольш прывабныя малюнкі самых разнастайных колераў. Гэта талісман, які прыносіць уменне хораша казаць і прымаць правільныя рашэнні, ён умацоўвае розум і робіць чалавека праніклівым, спрыяе развіццю здольнасцяў і надае ўпэўненасць уладальніку.
БІРУЗА. Спрадвеку славіцца як камень шчасця. Лічыцца, што яна ратуе ад заўчаснай, дурной смерці. Яна захоўвае ўладальніка ад галечы і спрыяе паспяховаму рашэнню ўсіх пытанняў. Камень робіць людзей добразычлівей. Даруе згоду і дастатак усім людзям, акрамя злыдняў (якім яна прыносіць няшчасці і не дае адбыцца злу), адводзіць бяду. Біруза — камень поспеху і пакою, утаймоўвае сваркі і варожасць паміж людзьмі, уціхамірвае неапраўданы гнеў і зласлівыя намеры, знак нязменнага і вернага  кахання.  У таго, хто носіць бірузу любога колеру, ніколі не будзе недахопу ў грошах…
ГЕМАТЫТ. Галоўная яго вартасць — пазбаўляць уладальніка ад гневу і неабдуманых дзеянняў, адчуваць сябе ўпэўнена, таму што гематыт дае магчымасць уздзейнічаць на іншых людзей, падзеі і шматлікія працэсы. Ён дапамагае назапасіць і выкарыстаць энергію так, як гэтага жадае ўладальнік.
ГРАНАТ. Гэты камень лічыцца знакам сардэчных пачуццяў, кахання і сяброўства, яго таксама завуць каменем сумленнасці. Ён талісман закаханых, яго дораць у знак сяброўства, памяці і кахання. Здольны ўзбуджаць любоўны запал і весяліць душу. Ён адганяе смутак і прыносіць радасць.
ЖЭМЧУГ. Талісман вернасці і чыстага кахання, прыносіць ўладальніку шмат радасці ў жыцці. Хутка прывыкае да ўладальніка, але вельмі неахвотна служыць іншаму, калі яго падарыць. Ён засцерагае свайго ўладальніка ад злосці, нянавісці і здрады, спрыяе дастатку і даўгалеццю. Бляск каменьчыкаў залежыць ад здароўя яго ўладальніка.
КАРАЛЫ. Надае ўладальніку мудрасць, а разбэшчаным людзям — сціпласць. Лічыцца, што каралы памяншаюць напружанасць і страх і садзейнічаюць шчасліваму сумеснаму жыццю. Ён рассейвае нервовасць, дэпрэсію, думкі аб забойстве і самагубстве, надае разважлівасць, адвагу і мудрасць, спрыяе прыцягненню поспеху.
АПАЛ. Самы фатальны камень. Талісман таленавітых, адораных людзей, з іншымі ён не жадае жыць. Ён падтрымлівае ўсе распачынанні творчых асобаў, вучыць іх тонкаму бачанню, спрыяе іх духоўнаму развіццю, ахоўвае ад цяжкасцяў лёсу. Але для слабых людзей можа стаць каменем зманлівых надзей і ілюзій, бавіць розум пустымі марамі і разнастайнымі спакусамі.
БУРШТЫН  завуць чарадзейнай смалой старажытнага лесу. Талісман няўцешных людзей, якіх спасцігла гора: ён дапамагае ўладальніку пазбавіцца ад цяжкіх успамінаў, суцяшае яго і наладжвае новае жыццё пасля серыі няўдач і гора. Бурштын чысціць атмасферу, напаўняе святлом і дае спраўдзіцца надзеі.
ЯСПІС(Яшма). Бескарыслівы дарыльнік энергіі. Напрыклад, шарападобныя формы — ствараюць умовы для назапашвання энергіі ў арганізме, што асабліва карысна людзям, якія валодаюць выбухоўным тэмпераментам і схільныя да гневу. Камень таксама з’яўляецца выдатным абаронцам тых, хто дарагі уладальніку, асабліва, калі яго падкласці ў кішэню. Яшмавы посуд, скрыначкі, вазы з’яўляюцца добрай засцярогай не толькі хаты, але і тых прадметаў, якія варта берагчы і захоўваць.

Вера ДОРОЖЕНКОВА

Фото И.Жук

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top