Паважаныя жыхары Жабінкаўскага раёна!

Сёння на Жабінкаўшчыне адбудзецца раённы суботнік. Просім вас адгукнуцца і прыняць удзел у навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. Не заставайцеся ўбаку! Давайце справай дакажам любоў да роднага краю і павагу да саміх сябе! Ад грамадзянскай пазіцыі, ініцыятыўнасці, працавітасці і высокай культуры паводзін кожнага з нас залежаць камфорт і якасць жыцця. У цесным супрацоўніцтве, перамогшы ў сабе абыякавасць, мы сумесна навядзём парадак там, дзе жывём і працуем. Ваш удзел у гэтай важнай справе дазволіць раёну стаць яшчэ больш прыгожым і ўтульным!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Popularity: 1%

Top