Дзеля ўмацавання законнасці і правапарадку

Дзеля ўмацавання законнасці і правапарадку

Пракуратура Жабінкаўскага раёна ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі і дзяржаўнымі органамі, іншымі суб’ектамі прафі-
лактыкі пастаянна праводзіць значную работу па ўмацаванні законнасці і правапарадку, абароне інтарэсаў грамадзян і дзяржавы. Падчас яе выяўлена, што летась у параўнанні з аналагічным перыядам пазамінулага года на Жабінкаўшчыне адбылося павелічэнне агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў са 146 да 151, або на 3,4 %. Раскрывальнасць іх склала 71 % (сярэднеабласны паказчык 65,9 %). Колькасць зарэгістраваных злачынстваў, якія адносяцца да катэгорыі асабліва цяжкіх, зменшылася з трох да аднаго, цяжкіх — з сямі да двух. Усе злачынствы дадзенага віду раскрыты. Зарэгістраваны таксама 126, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх, і 22, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі.
Зменшылася колькасць злачынстваў на тэрыторыях Жабінкаўскага, Крыўлянскага, Хмелеўскага і Ракітніцкага сельсаветаў. У той жа час павялічылася на тэрыторыі Жабінкі, Сцяпанкаўскага і Ленінскага сельсаветаў, што сведчыць аб недастатковым узроўні прафілактычнай работы на ўказаных тэрыторыях.
На Жабінкаўшчыне летась не было зарэгістравана забойстваў, наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў, разбояў. Зменшыўся лік крадзяжоў — з 70 да 67 і хуліганстваў — з 6 да 4. У той жа час павялічылася колькасць махлярстваў — з 5 да 17, ДТЗ — з 3 да 4, злачынстваў, здзейсненых непаўнагадовымі, — з 3 да 5, а таксама тых, што былі здзейснены ў грамадскіх месцах, — з 26 да 38.
З усіх зарэгістраваных злачынстваў 44,4 % — гэта крадзяжы маёмасці грама-дзян. У Жабінцы іх адбылося 33, у сельскай мясцовасці — 34. Павялічылася іх колькасць у райцэнтры, Ленінскім і Сцяпанкаўскім сельсаветах, зменшылася — на тэрыторыях Азяцкага, Крыўлянскага, Хмелеўскага, Жабінкаўскага і Ракітніцкага сельсаветаў. Аналіз здзейсненых крадзяжоў паказаў, што часцей за ўсё зламыснікаў цікавілі электраінструменты, грашовыя сродкі, веласіпеды і мабільныя тэлефоны. Па-ранейшаму пераважаюць злачынствы, здзейсненыя асобамі ў нецвярозым стане. Прычыны іх, у першую чаргу, у недастатковай рабоце суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні злачынстваў асобамі, што вядуць антыграмадскі лад жыцця і схільныя да здзяйснення правапарушэння. Трэба адзначыць і не заўсёды ўважлівыя адносіны пацярпелых да захаванасці ўласнай маёмасці. На наш погляд, эфектыўным сродкам прафілактыкі крадзяжоў і іншых злачынстваў, нароўні з інфармаваннем насельніцтва пра магчымыя злачынствы, з’яўляецца таксама ўстанаўленне камер відэаназірання.
Летась пракуратура Жабінкаўскага раёна правяла 8 праверак па прафілактыцы правапарушэнняў, унесла
6 прадстаўленняў, 3 пратэсты, 31 асоба афіцыйна папярэджана аб неда-пушчальнасці паўторнага здзяйснення правапарушэння, 2 службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 18 фізічных асоб — да адміністрацыйнай.
Па-ранейшаму нямала ўвагі пракуратура ўдзяляе выкананню на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна патрабавання заканадаўства аб працы і ахове працы, захаванню палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 № 1 “Аб мерах па замацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” (у рэдакцыі Указа ад 12.10.2015 № 420). Праверкі выканання названага заканадаўства праведзены ў ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”, “Жабінкаўскі цукровы завод”, “Азяты АГРА”, “Мацеевічы”, “Жабінкаўскі” і “Ракітніца”. Выявілася, што практычна ва ўсіх правераных прадпрыемствах і арганізацыях неналежным чынам выконваюцца патрабаванні заканадаўства аб ахове працы, што з’яўляецца прычынай няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Так, летась зарэгістраваны тры такія выпадкі, у тым ліку адзін — з цяжкім зыходам у ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”, адзін — з няцяжкім (Жабінкаўская раённая ветэрынарная станцыя).
Праверкі паказалі, што ў большасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна работнікі не выкарыстоўваюць спецадзенне, сродкі індывідуальнай аховы, аднак службовыя асобы арганізацый, адказныя за ахову працы, пакідаюць дадзеныя факты без увагі. Так, у ходзе праверкі ААТ “Мацеевічы” выяўлена, што работнікі ў мехмайстэрнях аграгарадкоў Мацеевічы і Крыўляны знаходзіліся на рабочых месцах без сродкаў індывідуальнай аховы: баваўнянага касцюма і скураных чаравікаў. Неналежным чынам утрымліваюцца аглядавыя ямы, якія засмечаны акуркамі, адсутнічае асвятленне. Тэрыторыя паста вонкавай зваркі загрувашчана металаломам і бытавым смеццем. Аналагічныя парушэнні выяўляліся на працягу мінулага года ў ААТ “Азяты АГРА”, “Жабінкаўскі” і “Арэпічы”.
Па выніках маніторынгаў заканадаўства аб працы пракуратура раёна ўнесла летась 4 прадстаўленні, 9 прадпісанняў, да дысцыплінарнай адказ-насці прыцягнуты 24 асобы.
Уладзімір КІРЫЛЮК, пракурор Жабінкаўскага раёна, старшы саветнік юстыцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top