Брэст — культурная сталіца СНД

Брэст — культурная сталіца СНД

Сертыфікат аб прысваенні Брэсту статусу культурнай сталіцы СНД будзе ўручаны 5 красавіка, паведамілі ў прэс-службе Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД.
«Беларускі горад Брэст афіцыйна прымае паўнамоцтвы культурнай сталіцы Садружнасці. Сертыфікат, які пацвярджае гэты ганаровы статус, будзе ўручаны сустаршынёй Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД Міхаілам Швыдкім 5 красавіка на гала-канцэрце майстроў мастацтваў у брэсцкім спарткомплексе «Вікторыя», — адзначылі ў фондзе.
Гасцей горада чакае шырокая праграма азнаямлення з выдатнымі мясцінамі новай культурнай сталіцы і наведванне ўнікальнага запаведніка «Белавежская пушча».
За год знаходжання ў статусе культурнай сталіцы СНД Брэст плануе прыняць каля 40 міжнародных мерапрыемстваў. Мэр Брэста Аляксандр Рагачук перакананы, што гэта надасць гораду, якому сёлета спаўняецца 1000 гадоў, дадатковую інвестыцыйную і турыстычную прывабнасць.
БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top