Правядзём час з карысцю!

Правядзём час з карысцю!

Пад такім дэвізам прайшоў суботнік у вёсцы Філіпавічы Ленінскага сельсавета. На заклік старшыні сельвыканкама Мікалая Лугаўскога ўладкаваць дзіцячую гульнёвую пляцоўку адгукнуліся ўсе жыхары Філіпавічаў ад малога да вялікага. На чале з кіраўніком раёна Дзмітрыем Гарадзецкім і прадстаўнікамі раённых арганізацый Сяргеем Шыкам і Алегам Шышчыцам яны заклалі бярозавы гай з 75 маладых бярозак у гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А першае дрэўца будучага гаю разам са старшынёй райвыканкама пасадзіла адна з самых выдатных сямейных пар нашага раёна, якая ў нядаўнім часе адзначыла свой брыльянтавы юбілей, — сям’я Мікалая і Настассі Фядэнкаў (на здымку).
Падчас суботніка жыхары Філіпавічаў пачысцілі і пафарбавалі гульнёвыя элементы футбольнага поля, прывялі ў парадак тэрыторыю вакол пляцоўкі.
Заклік філіпаўцаў падхапілі і жыхары іншых населеных пунктаў сельсавета. Буснёўцы таксама дружным калектывам абуладкоўваюць сваю дзіцячую пляцоўку: абгароджваюць яе старымі аўтамабільнымі шынамі, якія пафарбуюць затым ва ўсе колеры вясёлкі.
А жыхары вёскі Чыжэўшчына запрашаюць усіх у чацвер на пасадку свайго бярозавага гаю, у якім “вырастуць” 125 маладых бярозак у гонар 125-годдзя царквы святога Уладзіміра.
Фота Мікалая ЛУГАЎСКОГА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top