Пакарылі сваім вакалам

Пакарылі сваім вакалам

Алёна НІКАНЧУК.

З 14 па 17 сакавіка ў горадзе над Бугам ладзіўся Міжнародны шматжанравы фестываль-конкурс творчасці “Millennium”. У першы дзень спаборнічалі вакалісты. Па яго выніках у ліку дыпламантаў конкурсу апынуліся навучэнкі Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Так, дыплом І ступені за песню “Мама” быў уручаны Машы Кобак, дыплом ІІ ступені за песню “Гляне сонца” атрымала Каця Зданкевіч. Педагогі дзяўчынак — Ганна Міхальчук і Аляксандра Белая — былі адзначаны падзякамі за асабісты ўклад у культурнае, духоўнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел і выпускніца Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў На-дзея Чэчалева. Дзяўчына выканала два творы. За песню на англійскай мове “Smile” яна атрымала дыплом лаўрэата ІІ ступені, за “Сонца каласы” стала дыпламантам ІІ ступені.
У складзе кампетэнтнага журы фестывалю-конкурсу, у якое ўвайшлі госці з Расіі і Малдовы, была і наша спявачка — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская.
На здымку: Маша Кобак і Каця Зданкевіч  са сваімі педагогамі.

***

У фестывалі-конкурсе “Millennium” прынялі ўдзел і калектывы клуба цукровага завода. Па яго выніках дыплом лаўрэата І ступені заваяваў ансамбль народнай песні “Раздолле”, у выкананні якога прагучала беларуская народная песня “Ой, дзе ж ты была”. Дыплом лаўрэата ІІ ступені атрымаў за песню “Хачу я браціка або сястрычку” вакальны ансамбль “Страказа”. У ліку дыпламантаў конкурсу апынуўся і вакальны ансамбль “Балаганчык”. За песню “Stop people” ён быў узнагароджаны дыпломам ІІ ступені. Падзякі атрымалі і кіраўнікі калектываў — Аляксандр Чарнушыч і Галіна Міцковіч.
На здымку: юныя спявачкі з Жабінкі з заслужанай артысткай Беларусі Алёнай ЛАНСКОЙ.

Popularity: 1%

Top