Дзмітрый Васільевіч Бялян нарадзіўся 30 кастрычніка 1977 года ў г.Жлобін Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння школы год працаваў цесляром-бетоншчыкам мясцовага будаўнічага ўпраўлення. Затым паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту. Атрымаў спецыяльнасць “Будаўніцтва дарог і транспартных аб’ектаў”. Працоўная дзейнасць маладога спецыяліста пачалася ў 2000 годзе ў Жлобінскай дыстанцыі пуці Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі: быў брыгадзірам, дарожным майстрам, начальнікам участка, памочнікам начальніка дыстанцыі ў бяспецы руху цягнікоў, намеснікам начальніка дыстанцыі.
9 лютага назначаны начальнікам Жабінкаўскай дыстанцыі пуці.
Жанаты. Жонка Ірына Вячаславаўна, бухгалтар Беларускага металургічнага завода (г.Жлобін), цяпер знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе гадавалага сына Сцяпана.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.